CIVIL SOCIETY CHAMPIONS—2010

ЧЭМПІЁНЫ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЬЦІ—2012

1 лютага ў Менску ў кнігарні “Логвінаў” адбылася цырымонія ўзнагароджаньня прэміі Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці—2012”. Пераможцы атрымалі ганаровыя дыплёмы й памятныя прызы.

ЛЯЎРЭАТЫ

Грамадзкі лідэр году — Анджэй Пачобут, гарадзенскі журналіст, і Валер Булгакаў, выдавец часопісу ARCHE. Узнагароды ў гэтай намінацыі давялося ўручаць дыстанцыйна. Пераможцы падзякавалі грамадзянскай супольнасьці за салідарнасьць і падтрымку.

Месца году — офіс праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Адмова году — “Арт Сядзіба”.

Крэатыў году — “швэдзкі дэсант плюшавых мішак”, які быў зладжаны Studio Total.

Кампанія году — Беларуская антыядзерная кампанія.

Рэгістрацыя году — Прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова “Платформ Інавэйшн”.

Новая ініцыятыва — Маратон салідарнасьці “Свабоду палітвязьням”.

Рэгіянальная падзея — стварэньне структураў незалежных прафсаюзаў на прадпрыемстве “Граніт”.

 

ЧАМУ ГЭТА АКТУАЛЬНА?

Сяргей Мацкевіч, старшыня Рабочай групы Асамблеі НДА, усьцешаны тым, што 2012 год прынёс вельмі шмат цікавых і крэатыўных, ахвярных і адданых ініцыятываў на ніве грамадзянскай супольнасьці Беларусі. На яго думку, гэтая прэмія ня толькі для натхненьня людзей і ініцыятываў на новыя дасягненьні, але і для праявы салідарнасьці ўнутры трэцяга сэктару.

Падрабязны артыкул з падзеі: Асамблея НДА назвала “Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасьці”: грамадзкі лідар году, кампанія году, падзея году (фота, відэа).

Падрабязны фотарэпартаж зь мерапрыемства.