Інструкцыя-альгарытм па рэгістрацыі ўстановаў

Установа зьяўляецца адной з найбольш простых формаў арганізацыі — яе лёгка стварыць, неабходны толькі адзін заснавальнік, патрабуецца мінімальны пералік дакумэнтаў, пошліна за рэгістрацыю складае 0,5 базавай велічыні (10 рублёў 50 капеек). Але ёсьць адзін істотны момант — заснавальнік заўсёды можа быць толькі адзін (пашырэньне кола заснавальнікаў немагчыма) і ён адказвае па абавязальніцтвах установы сваёй маёмасьцю. Гэта значыць, калі на ўстанову будуць накладзеныя эканамічныя санкцыі, то пры недастатковасьці маёмасьці ўстановы, спагнаньне можа быць накіравана на ўласную маёмасьць заснавальніка.

Рэгістрацыя ажыцьцяўляецца аблвыканкамамі і Брэсцкім, Віцебскім, Гомельскім, Гарадзенскім, Менскім, Магілёўскім гарвыканкамамі, якія маюць права дэлегаваць частку паўнамоцтваў па дзяржаўнай рэгістрацыі іншым мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, а названыя гарвыканкамы — адпаведным адміністрацыям раёнаў у гарадах. Канкрэтны рэгіструючы орган вызначаецца тэрыторыяй, дзе будзе месьціцца юрыдычны адрас установы.

Больш падрабязна аб установах як арганізацыйна-прававой форме некамэрцыйных арганізацыяў можна прачытаць тут.

Альгарытм дзеяньняў па рэгістрацыі ўстановы

lol1

1. Вызначыць назву і ўзгадніць яе ў аблвыканкаме або Менгарвыканкаме. Тут пералічаныя магчымыя органы, у якія можна пайсьці па ўзгадненьне, а таксама ўтрымліваецца інфармацыя аб месцы ўзгадненьня і форме заявы, у тым ліку выкладзена працэдура электроннага звароту па ўзгадненьні. Узгадняць назву павінен сам заснавальнік і мы раім рабіць гэта асабіста (калі заснавальнікам зьяўляецца юрыдычная асоба — то трэба выдаць даверанасьць прадстаўніку).

З патрабаваньнямі да назвы ўстановы і нюансамі працэдуры ўзгадненьня можна азнаёміцца тут.

Праверыць, ці не супадае назва з ужо зарэгістраванымі арганізацыямі можна тут.

Улічвайце, што назва не павінна паказваць на аб’яднаньне грамадзянаў — гэта значыць нельга выкарыстоўваць словы “саюз”, “рух”, “аб’яднаньне”, “грамадзкая арганізацыя”, але можна выкарыстоўваць, словы “цэнтар”, “агенцтва” і г.д.

Этап узгадненьня — вельмі важны, бо менавіта ў часе ўзгадненьня назвы дзяржаўныя органы часам тармозяць непажаданыя арганізацыі.

Даведка аб узгадненьні сапраўдная на працягу месяца, так што пасьля ўзгадненьня ў заснавальніка будзе 30 дзён, каб падаць дакумэнты на рэгістрацыю. Працэдуры працягу даведкі аб узгадненьні няма, але заснавальнік можа паўторна атрымаць ўзгадненьне такой жа назвы.

Узгадняць назву ўстановы можна ў любым месцы ў Беларусі — гэта не паўплывае на месца рэгістрацыі.

lol2

2. Знайсьці юрыдычны адрас і атрымаць гарантыйны ліст ў вольнай форме на яго ва ўласьніка (артыкул аб юрадрасе для НКА можна паглядзець тут, там жа дадаецца рэкамэндацыя па форме гарантыйнага ліста, але ў любым выпадку пры рэгістрацыі ўстановы гарантыйны ліст не падаецца, аднак яго лепш мець для сябе). Таксама трэба ўважліва сачыць, каб назва ў гарантыйным лісьце адпавядала той назьве, якая будзе зафіксаваная ў даведцы аб узгадненьні.

Спасылкі для пошуку юрыдычнага адрасу ў памяшканьнях дзяржаўнай уласнасьці:

Галоўнае гаспадарчае ўпраўленьне адміністрацыі прэзыдэнта — рэспубліканская ўласнасьць.

Памяшканьні камунальнай уласнасьці.

Што тычыцца камэрцыйных офісных памяшканьняў, то ў гэтым выпадку дастаткова набраць у пошукавіку google “юрыдычны адрас у Менску” і атрымаць пералік прапановаў. Аднак трэба ўважліва сычыць за тым, каб памяшканьне сапраўды існавала, і каб той, хто выдае гарантыйны ліст сапраўды быў уласьнікам памяшканьня.

lol3

3. Падрыхтаваць статут. З патрабаваньнямі да статуту і прыкладным узорам статуту можна азнаёміцца тут (с. 135-140). Азнаёмцеся са статутам на прадмет таго ці падыходзіць ён для вашых мэтаў. Асаблівую ўвагу зьвярніце на мэты і прадмет дзейнасьці і на сыстэму кіраваньня ўстановай — іх трэба будзе вызначыць самастойна. Віды дзейнасьці для статуту можна паглядзець у клясыфікатары. Аднак установа будзе мець магчымасьць ажыцьцяўляць і іншыя віды дзейнасьці.

lol5

4. Прыняць рашэньне заснавальнiка аб стварэньні ўстановы, зацьвярджэньні статуту і прызначэньні дырэктара. Узор рашэньня заснавальнiка можна паглядзець тут (с. 127).

lol5

5. Аплаціць пошліну за рэгістрацыю ў памеры 0,5 базавай велічыні (10 рублёў 50 капеек). Рахунак і рэквізыты для аплаты пошліны можна знайсьці на сайтах рэгіструючых органаў (калі юрыдычны адрас месьціцца ў Менску — тады тут).

lol6

6. Заснавальнік мае напісаць заяву аб рэгістрацыі па ўстаноўленай форме “ЗАЯВА аб дзяржаўнай рэгістрацыі некамэрцыйнай арганізацыі”. З узорам запаўненьня заявы можна азнаёміцца тут.

lol7

7. Заснавальнік мае падаць у рэгіструючы орган пакет дакумэнтаў на рэгістрацыю:

— Заяву аб дзяржаўнай рэгістрацыі па ўстаноўленай форме;

— Статут у двух экзэмплярах без натарыяльнага засьведчаньня, яго электронная копія (у фармаце .doc або .rtf);

— Легалізаваная выпіска з гандлёвага рэгістара краіны заснаваньня або іншы эквівалентны доказ юрыдычнага статусу арганізацыі ў адпаведнасьці з заканадаўствам краіны яе ўстановы (выпіска павінна быць датаваная не пазьней за адзін год да падачы заявы аб дзяржаўнай рэгістрацыі) з перакладам на беларускую або расейскую мову (подпіс перакладчыка натарыяльна засьведчваецца ) — для заснавальніка, які зьяўляецца замежнай арганізацыяй;

— Копія дакумэнту, які пацьвярджае асобу, зь перакладам на беларускую або расейскую мову (подпіс перакладчыка натарыяльна засьведчваецца) — для заснавальніка, якое зьяўляецца замежнай фізычнай асобай;

— Арыгінал або копія плацёжнага дакумэнту, які пацьвярджае аплату дзяржаўнай пошліны.