Назад
Разьвіцьцё супольнасьцяў
Сьпіс трэнэраў па спэцыялізацыі
Усцiненка Яна

Трэнэрская спэцыялізацыя: стварэньне і разьвіцьцё студэнцкіх / моладзевых праектаў, грамадзкіх міні-кампаніяў (LFA, outcome mapping), праца з чалавечымі рэсурсамі (лідэрства, карпаратыўная культура), навучаньне мэтадам арганізацыі супольнасьцяў (гурткі, форум-тэатры, гарадзкія сходы). Кансультацыі для выпускнікоў ВНУ, маладых спэцыялістаў па пытаньнях разьмеркаваньня, аховы працы і працоўнага заканадаўства ў цэлым.

Вядзенін Іван

Трэнэрская спэцыялізацыя: сацыяльнае прадпрымальніцтва, краўдфандынг (фандрайзынг), краўдсорсынг (праца з супольнасьцю), мастацтва прэзэнтацыі ідэяў і праектаў, тэхнікі перамоваў.

Мацюшэнка Галіна

Трэнэрская спэцыялізацыя: разьвіцьцё мясцовых супольнасьцяў: ацэнка грамадзтвам сваіх патрэбаў, прыцягненьне рэсурсаў на разьвіцьцё, фарміраваньне мясцовых устойлівых партнэрстваў, падрыхтоўка праектных заявак, распрацоўка стратэгіяў устойлівага разьвіцьця.

Аўтушка Алена

Трэнэрская спэцыялізацыя: ацэнка патрэбаў мясцовай супольнасьці, распрацоўка праектаў для падтрымкі вырашэньня мясцовых праблемаў; адвакацыя; арганізацыя дапамогі людзям у крызыснай сытуацыі (арганізацыя сацыяльнай працы, распрацоўка сацыяльных праектаў), трэнінг навыкаў сацыяльнай адаптацыі; трэнінг пераадоленьня гендэрных ды іншых стэрэатыпаў.