Назад
Гендэрная роўнасьць
Сьпіс трэнэраў па спэцыялізацыі
Барысевіч Аксана

Трэнэрская спэцыялізацыя: правы чалавека, павышэньне ўпэўненасьці ў сабе, пабудова каманды, разьвіцьцё эмацыянальнай устойлівасьці, папярэджаньне гандлю людзьмі і хатняга гвалту, бясьпечная міграцыя, эканамічныя магчымасьці моладзі, жанчына і яе здароўе.

Янчук Вольга

Трэнэрская спэцыялізацыя: гендэрная адукацыя для моладзі, актывістаў НДА, спэцыялістаў, укараненьне гендэрнага падыходу ў працу праграмаў/праектаў, супрацьдзеяньне хатняму гвалту, падрыхтоўка трэнэраў па супрацьдзеяньні хатняму гвалту.

Міцкевіч Юлія

Трэнэрская спэцыялізацыя: гендэрная роўнасьць, фэмінізм і правы жанчынаў, правы ЛГБТ, тэхнікі дамінаваньня, як ім супрацьстаяць; моладзевае і жаночае лідэрства, тэатар прыгнечаных (Форум-тэатр), народная адукацыя: “швэдзкія” гурткі.

Аўтушка Алена

Трэнэрская спэцыялізацыя: ацэнка патрэбаў мясцовай супольнасьці, распрацоўка праектаў для падтрымкі вырашэньня мясцовых праблемаў; адвакацыя; арганізацыя дапамогі людзям у крызыснай сытуацыі (арганізацыя сацыяльнай працы, распрацоўка сацыяльных праектаў), трэнінг навыкаў сацыяльнай адаптацыі; трэнінг пераадоленьня гендэрных ды іншых стэрэатыпаў.