Назад
Лідэрства
Сьпіс трэнэраў па спэцыялізацыі
Усцiненка Яна

Трэнэрская спэцыялізацыя: стварэньне і разьвіцьцё студэнцкіх / моладзевых праектаў, грамадзкіх міні-кампаніяў (LFA, outcome mapping), праца з чалавечымі рэсурсамі (лідэрства, карпаратыўная культура), навучаньне мэтадам арганізацыі супольнасьцяў (гурткі, форум-тэатры, гарадзкія сходы). Кансультацыі для выпускнікоў ВНУ, маладых спэцыялістаў па пытаньнях разьмеркаваньня, аховы працы і працоўнага заканадаўства ў цэлым.

Аліеў Эльдар

Трэнэрская спэцыялізацыя: узаемаадносіны сярод моладзі

Нямкевіч Натальля

Трэнэрская спэцыялізацыя: ролевы трэнінг, пабудова каманды, эфэктыўная камунікацыя, вырашэньне канфліктаў, асэртыўнасьць, супрацьстаяньне маніпуляцыям, сямейныя, дзіцяча-бацькоўскія адносіны, тайм-мэнэджмэнт, стрэс-мэнэджмэнт, прафіляктыка прафэсійнага выгараньня.

Лашук Ніна

Трэнэрская спэцыялізацыя: гендэрная роўнасьць, прафіляктыка ВІЧ-інфэкцыі, валянтэрства, лідэрства, здаровы лад жыцьця, дыскрымінацыя, трэнінгі для трэнэраў, пабудова каманды.

Кустава Валерыя

Трэнэрская спэцыялізацыя: літаратурная работа, кіно, тэлебачаньне, тэлевядзеньне, аўтарскія праекты, напісаньне заявак на аўтарскія праекты на ТВ, распрацоўка аўтарскіх ідэяў, матывацыі на ЗЛЖ.

Салаўёў Зьміцер

Трэнэрская спэцыялізацыя: арганізацыйнае разьвіцьцё, лідэрства, разьвіцьцё праваабарончых арганізацыяў, распрацоўка і арганізацыя грамадзянскіх кампаніяў.

Барысевіч Аксана

Трэнэрская спэцыялізацыя: правы чалавека, павышэньне ўпэўненасьці ў сабе, пабудова каманды, разьвіцьцё эмацыянальнай устойлівасьці, папярэджаньне гандлю людзьмі і хатняга гвалту, бясьпечная міграцыя, эканамічныя магчымасьці моладзі, жанчына і яе здароўе.

1 2