Апублікаваны агляд свабоды асацыяцыяў за 2017 год

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтар прававой трансфармацыі апублікавалі гадавы агляд “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” за 2017 год.

Праект дэкрэту аб замежнай бязвыплатнай дапамозе: камэнтар Lawtrend

За апошнія некалькі дзён у Цэнтар прававой трансфармацыі неаднаразова зьвярталіся прадстаўнікі некамэрцыйных арганізацыяў з пытаньнем наколькі сур’ёзныя зьмены плянуюцца да ўнясеньня ў заканадаўства аб замежнай бязвыплатнай дапамозе новым праектам дэкрэту.

Як палепшыць прававыя ўмовы для некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі

Убачыла сьвет папяровая вэрсія аналітычнай справаздачы па распрацоўцы прапановаў рэформаў, накіраваных на мадэрнізацыю заканадаўства ў сфэры прававога рэгуляваньня некамэрцыйных арганізацыяў.

Праблемы прававога рэгуляваньня прыватных установаў у Беларусі. Аналітычная запіска

Выйшаў агляд праблемаў прававога рэгуляваньня ўстановаў, якія цяпер зьяўляюцца папулярнай формай для рэгістрацыі некамэрцыйных арганізацыяў. У дакумэнце ня толькі ідэнтыфікуюцца праблемы, зь якімі сутыкаюцца ўстановы, але і даюцца рэкамэндацыі па ўдасканаленьні заканадаўства дзеля вырашэньня гэтых праблемаў.

Індэкс устойлівасьці арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці Беларусі-2016

Міжнароднае асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне “АКТ” і Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці прадставілі штогадовую справаздачу “Індэкс устойлівасьці арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці Беларусі” за 2016 год.

Апублікаваны агляд свабоды асацыяцыяў у Беларусі ў 2016 годзе

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтар прававой трансфармацыі выпусьцілі гадавы агляд “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” за 2016 год.

1 2 3 4 5 11