Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў

Група дэпутатаў нацыянальнага парлямэнту Швэцыі, якая на дадзены

момант старшынюе ў Эўразьвязе, далучылася да кампаніі “Стоп 193.1!”.

Швэдзкія парлямэнтары накіравалі адпаведныя заявы ў Менск напярэдадні

прыняцьця рашэньня па санкцыях супраць шэрагу службовых беларускіх

асобаў.

6 кастрычніка адбылося чарговае паседжаньне РГ Асамблеі НДА

У Асамблею былі прынятыя 12 новых арганізацыяў. На дадзены момант колькасьць сябраў Асамблеі НДА складае 276 арганізацыяў ды ініцыятываў.

 Падведзеныя прамежкавыя вынікі кампаніі “Стоп 193.1!”, сярод якіх: тэма стала адной зь вядучых, яна гучыць у шэрагу з такім патрабаваньнем да беларускіх уладаў з боку міжнароднай супольнасьці як адмена сьмяротнага пакараньня; улады пачалі казаць пра магчымую адмену артыкула. Але ня гледзячы на абяцаньні чыноўнікаў, кампанію вырашана працягваць да рэальнай адмены любой адказнасьці, а ня толькі крымінальнай, за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў.

Асамблея: прагрэсу ў сфэры свабоды аб’яднаньняў і правоў чалавека няма

Напярэдадні прыняцьця рашэньня адносна візавых санкцыяў Эўразьвязу ў дачыненьні да афіцыйнага Менску Асамблея НДА Беларусі заявіла пра адсутнасьць у краіне прагрэсу ў сфэры свабоды аб’яднаньняў і правоў чалавека. 

9 кастрычніка ў Варшаве заканчваецца 14 нарада АБСЭ па разглядзе выкананьня абавязальніцтваў у вобласьці чалавечага вымярэньня. У гэты ж прыкладна час заканчваецца тэставы пэрыяд, паводле якога будзе прынятае рашэньне адносна аднаўленьня ці прыпыненьня санкцыяў. Асамблея НДА у перадапошні дзень нарады АБСЭ паўдзельнічала ў абмеркаваньні ролі грамадзянскай супольнасьці ў дыялёгу паміж Беларусяй і ЭЗ. У прыватнасьці, Асамблея сумесна зь іншымі беларускімі арганізацыямі прэзэнтавала “Справаздачу аб разьвіцьці ў Беларусі”. Маніторынг рыхтавала каля 50 беларускіх і замежных аб’яднаньняў. 

Брыфінг «Прававы стан няўрадавых арганізацыяў у 2009 годзе»

Асамблея НДА азнаёміла грамадзкасьць і прадстаўнікоў дыпляматычнага корпусу краінаў ЭЗ з вынікамі свайго маніторынга “Прававы стан няўрадавых арганізацыяў у 2009 годзе”. Паводле выступоўцаў з Асамблеі НДА, на дадзены момант улада адышла ад практыкі кропкавых пазытыўных зьменаў у сфэры свабоды асацыяцыяў. Цяпер лібэралізацыя адбываецца выключна на ўзроўні рыторыкі.

Экспэрты абмеркавалі Канцэпцыю разьвіцьця трэцяга сэктару

Грамадзкія лідэры згодныя разьвіваць трэці сэктар супольна і канцэптуальна. Да такога рашэньня прыйшлі ўдзельнікі круглага стала “Канцэпцыя разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці Беларусі”, зладжанага Міжнародным аб’яднаньнем “Акт”.

Нагадаем, Канцэпцыя была распрацаваная Асамблеяй НДА. Паводле задумы стваральнікаў, дадзены дакумэнт павінен падказаць уладам шляхі стварэньня спрыяльных умоваў для разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці, ажыўленьня грамадзянскіх ініцыятываў і ўдасканаленьня заканадаўства аб дзейнасьці НДА.

1 109 110 111 112 113