Стабільнасьць, альбо рэвалюцыя дабрабыту па-беларуску

Жнівень, 2008. Антынамэнклятурная рэвалюцыя ў Беларусі 1994 году, якая на сваёй хвалі прынесла Аляксандра Лукашэнку, трансфармавалася ў вялікую спажывецкую рэвалюцыю. Замест доўгачаканай справядлівасьці і роўнасьці ў магчамасьцях грамадзяне атрымалі роўнасьць перад Прадметам і тэлевізійную дэмакратыю.

“Асамблея” вяртаецца

Сакавік, 2008. Не зачыстка, а зацішша… Часопіс “Асамблея” вяртаецца да чытачоў. За два гады з моманту выхаду ў друк апошняга нумару тэктанічных зрухаў у сфэры ўзаемаадносінаў незалежнага грамадзтва і дзяржавы не адбылося. Большасьць НДА дэмакратычнай скіраванасьці працягваюць існаваць у рэжыме “альтэрнатыўнага грамадзтва”.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці абмеркавалі пэрспэктывы разьвіцьця Форума грамадзянскай супольнасьці ЎП

Учора, 20 сьнежня, у Менску адбыўся круглы стол прысьвечаны вынікам Форума грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрству, які адбыўся ў Познані ў канцы лістапада. У дыскусіі ўзялі ўдзел 40 чалавек, якія прадстаўлялі дзясяткі розных арганізацыяў.

1 114 115 116 117