Сьнягуркі спрабавалі скасаваць артыкул 193.1

Сьнягуркі і навагоднія зайцы спрабавалі аднесьці ў парлямэнт заяву з патрабаваньнем скасаваць артыкул 193.1 Крымінальнага Кодэксу.

Аднак на падыходзе да будынку парлямэнту група невядомых у цывільным перашкодзіла ўдзельнікам гэпэнінгу. У Дом ураду прарвалася адзіная Сьнягурка і два праваабаронцы.

“На шляху да скасаваньня артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу”

Адбыўся круглы стол:
“На шляху да скасаваньня артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу”

Праблема абмежаваньня свабоды асацыяцыяў была ўзьнятая на круглым стале “На шляху да скасаваньня артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу”, зладжаным Асамблеяй НДА. 

Адбыўся ўстаноўчы сход Асамблеі

Адбыўся ўстаноўчы сход Асацыяцыі каардынацыі грамадзкіх арганізацыяў “Асамблеі НДА”

18 сьнежня ў Менску адбыўся ўстаноўчы сход Асацыяцыі каардынацыі

грамадзкіх арганізацыяў “Асамблеі НДА”. Паўторны ў гэтым годзе.

Першая спроба легалізаваць Асамблею НДА скончылася няўдачай.

Прапановы ўдзельнікаў Форума пачулі ва “Ўсходнім партнэрстве”

Сяргей Мацкевіч азнаёміў міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ і краінаў-удзельніцаў “Усходняга партнэрства” з прапановамі ўдзельнікаў першага Форума грамадзянскай супольнасьці

Выступ афіцыйнага сьпікера Форума адбыўся ў межах пасяджэньня кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў у Брусэлі 8 сьнежня.

Усходняе партнэрства

Лістапад, 2009. У Беларусі зьявіліся сапраўдныя эўраскептыкі. Хтосьці наракае на адсутнасьць рэальнага напаўненьня дадзенай ініцыятывы. Кагосьці пляжыць мізэрны памер абяцанай Захадам грашовай дапамогі. А камусьці ўвогуле падалося, што Эўропа здрадзіла дэмакратычным каштоўнасьцям.

Культурна-асьветніцкаму аб’яднаньню са Слоніма «Залаты леў» адмовілі ў рэгістрацыі па абсурдных прычынах

Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама вырашыла адмовіць у рэгістрацыі слонімскаму аб’яднаньню “Залаты леў”. Асноўная падстава адмовы — неадпаведнасьць заканадаўству асобных палажэньняў статута аб’яднаньня, у тым ліку датычных парадку ўнясеньня зьменаў у статут і парадку абскарджаньня рашэньняў органаў аб’яднаньня. Аднак самая абсурдная прычына адмовы ў рэгістрацыі, пазначаная чыноўнікамі ўпраўленьня юстыцыі, — гэта сьцьвярджэньне, што ў “тэксьце статута арганізацыі адсутнічае расшыфроўка назвы “Залаты леў”.

Генэральная пракуратура адказала Дзядам Марозам

У выпадку ўстанаўленьня дадзеных аб сыстэмным удзеле ў незарэгістраванай арганізацыі, група Дзядоў Марозаў будзе прыцягнутая да адказнасьці. Пра гэта паведамляецца ў лісьце Генэральнай пракуратуры за подпісам начальніка аддзела па наглядзе за захаваньнем правоў і свабодаў грамадзянаў П.У. Радыёнава. 

Нагадаем, у кастрычніку група Дзядоў Марозаў добраахвотна здалася ў генэральную пракуратуру. Удзельнікі хэпенінгу аднесьлі заяву, у якой ня толькі прызналіся ў дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі цягам шматгадовага пэрыяду, але і папрасілі даць прававую ацэнку іх «дзедамарознай справе». Маўляў, штогод Дзяды Марозы «арганізоўваюць сьвяткаваньні Калядаў і Новага году ў розных населеных пунктах Беларусі, распаўсюджваюць калядныя і навагоднія падарункі (у тым ліку сярод непаўнагадовых), выступаюць на сходах, у сродках масавай інфармацыі зь віншаваньнямі й найлепшымі пажаданьнямі”. 

1 115 116 117 118 119 120