КОНКУРС ГРАНТАЎ АД АМБАСАДЫ НІДЭРЛЯНДАЎ

КОНКУРС ГРАНТАЎ АД АМБАСАДЫ НІДЭРЛЯНДАЎ

З мэтай падтрымкі грамадзянскай супольнасьці і дэмакратыі ў Беларусі Амбасада каралеўства Нідэрляндаў запрашае да падачы заявак у межах дзьвюх праграмаў: Фонд правоў чалавека і Фонд Амбасады Нідэрляндаў па рэгіянальным Партнэрстве (MATRA).

У межах праграмы Амбасада плянуе падтрымаць праекты, скіраваныя на прасоўваньне дэмакратычных каштоўнасьцяў і трансфармацыю Беларусі ў плюралістычную, дэмакратычную дзяржаву з моцнай грамадзянскай супольнасьцю.

У межах Фонду MATRA будуць патрыманыя ініцыятывы, накіраваныя на:

— Узмацненьне дзейнасьці заканадаўства;

— Разьвіцьцё ўдзелу грамадзянаў;

— Узмацненьне грамадзянскага актывізму;

— Зьмену грамадзкай думкі адносна правоў чалавека;

— Узмацненьне ролі няўрадавых арганізацыяў у працэсе трансфармацыяў у грамадзтве;

— Узмацненьне ролі інавацыйнага навучаньня ў грамадзянскай супольнасьці.

У Межах Фонду па правах чалавека могуць быць заяўленыя праекты па наступных кірунках:

— Роўныя правы жанчынаў;

— Роўныя правы ЛГБТ;

— Абарона правоў чалавека;

— Свабода Інтэрнэта, свабода друку, свабода рэлігіі, свабода слова;

— Правы чалавека і разьвіцьцё;

— Бізнэс і правы чалавека.

Падрабязную інфармацыі і дэтальныя патарбаваньні да абедзьвюх праграм можна знайсьці па спасылцы.

Апошні тэрмін падачы праектных прапаноў: 5 чэрвеня 2017 г.

КОНКУРС ПРАЕКТАЎ АД FORUM SYD

КОНКУРС ПРАЕКТАЎ АД FORUM SYD

Швэдзкая некамэрцыйная, палітычна і рэлігійна нэўтральная арганізацыя Forum Syd абвяшчае конкурс праектаў для беларускіх НДА.

Да ўдзелу запрашаюцца: арганізацыі і ініцыятывы грамадзянскай супольнасьці зь Беларусі — непалітычныя, некамэрцыйныя, нерэлігійныя, якія працуюць у накірунку дэмакратычнага разьвіцьця, заснаванага на каштоўнасьцях роўнасьці ўсіх людзей і павагі да правоў чалавека.

Зяўкі прымаюцца, як ад асобных арганізацыяў / ініцыятываў, так і ад кааліцыі дзьвюх або больш беларускіх НДА / ініцыятываў.

Праекты маюць быць накіраваныя на дасягненьне пазытыўных і ўстойлівых зьменаў у грамадзтве на мясцовым і / або нацыянальным узроўні. У працэсе адбору Forum Syd будзе кіравацца каштоўнасьцямі недыскрымінацыі, гендэрнай роўнасьці і беражлівых адносінаў да навакольнага асяродзьдзя, а таксама наступнымі прыярытэтамі і напрамкамі:

— Міжсэктарнае супрацоўніцтва і супрацоўніцтва арганізацыяў / ініцыятываў, якія працуюць у розных тэматычных абласьцях, узгодненасьць і салідарнасьць грамадзянскай супольнасьці;

— Вялікая заўважнасьць грамадзянскай супольнасьці і інфармаванасьць грамадзкасьці аб яе дзейнасьці;

— Праца ў рэгіёнах і невялікіх гарадах / вёсках Беларусі;

— Актыўны ўдзел грамадзян, пашырэньне іх правоў і магчымасьцяў.

У межах бягучага цыклю Праграмы існуе магчымасьць падаць заяўку на наступныя тыпы праектаў:

— Малыя праекты, якія рэалізуюцца беларускімі арганізацыямі / ініцыятывамі. Бюджэт — да 10 000 эўра. Тэрмін рэалізацыі — да 1 году.

— Праекты прамой падтрымкі, якія рэалізуюцца беларускімі арганізацыямі / ініцыятывамі. Бюджэт — да 100 000 эўра. Тэрмін рэалізацыі — ад 1 да 3 гадоў.

— Партнэрскія праекты паміж беларускімі і швэдзкімі арганізацыямі. Тэрмін рэалізацыі — ад 1 да 3 гадоў.

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна да 8 чэрвеня 2017 г. даслаць запоўненую форму заяўкі і бюджэт праз эл. адрас Belarus@forumsyd.org. Заяўка выбіраецца ў залежнасці ад тыпу праекту:

— Для малых праектаў (да 10 000 эўра): канцэпцыя праекту + бюджэт;

— Для праектаў прамой падтрымкі (да 100 000 эўра): заяўка для праектаў прамой падтрымкі + бюджэт;

— Для беларуска-швэдзкіх партнэрскіх праектаў: партнэрская заяўка + бюджэт.

Заяўку і бюджэт можна запаўняць на беларускай, расейскай і ангельскай мовах. Вынікі адбору будуць абвешчаныя ў верасьні 2017 г. Арганізацыі / ініцыятывы, праекты якіх будуць зацьверджаныя, могуць пачаць іх рэалізацыю ў кастрычніку 2017 г.

КОНКУРС ПРАЕКТАЎ МЯСЦОВАГА РАЗЬВІЦЬЦЯ

seamless-mosaic-final-02

Фонд разьвіцьця мясцовых супольнасьцяў (CMDF) аднаўляе прыём заявак на фінансаваньне праектаў мясцовага разьвіцьця.

Місіяй Фонду зьяўляецца падтрымка ініцыятываў грамадзянаў, скіраваных на паляпшэньне якасьці жыцьця на мясцовым узроўні ў Беларусі. Фонд вітае разнастайныя віды грамадзянскай актыўнасьці, якая дае на выніку самаарганізацыю, супольныя дзеяньні і станоўчыя зьмены ў супольнасьцях.

Да ўдзелу запрашаюцца: зарэгістраваныя і незарэгістраваныя некамэрцыйныя няўрадавыя арганізацыі, нефармальныя ініцыятывы і грамадзяне.

Працягласьць праекту — да 12 месяцаў.

Памер фінансаваньня залежыць ад спэцыфікі, працягласьці і аб’ёму дзейнасьці праекту. Максымальны памер фінансаваньня аднаго праекту ня можа перавышаць 10,000 даляраў. Сярэдні памер фінансаваньня складае каля 4,000 даляраў.

Заяўкі прымаюцца на сталай аснове. Рашэньне пра падтрымку ці адхіленьне праектных прапановаў прымаюцца Радай Фонду, як правіла, адзін раз у квартал.

Падрабязную інфармацыю пра дзейнасьць Фонду можна паглядзець па спасылцы. З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас CMDF@pactworld.org ці праз скайп CMDFund.

Фонд разьвіцьця мясцовых супольнасьцяў (CMDF) заснаваны ў 2009 годзе з мэтай разьвіцьця мясцовых грамадзянскіх ініцыятываў у Беларусі. Дзейнасьць CMDF зьдзяйсьняецца некамэрцыйнай арганізацыяй Pact, Inc пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID).

КОНКУРС АДУКАЦЫЙНЫХ МІНІ-ПРАЕКТАЎ

Праект “Вучыцца, каб дзейнічаць” накіраваны на разьвіцьцё сфэры дадатковай адукацыі праз умацаваньне патэнцыялу арганізацыяў дадатковай адукацыі, грамадзкіх аб’яднаньняў, іншых арганізацыяў і мясцовых ініцыятываў у пашырэньні спэктару паслугаў у сфэры дадатковай і нефармальнай адукацыі для жыхароў рэгіёнаў і сельскай мясцовасьці; каардынацыю і ўмацаваньне міжведамаснага супрацоўніцтва на мясцовым і нацыянальным узроўнях.

Праект рэалізуецца Прадстаўніцтвам аб’яднаньня “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.” (ФРГ) у супрацоўніцтве з Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асьветы (АДАіА) і Народным унівэрсытэтам г. Кам (Баварыя, Нямеччына).

Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца: зарэгістраваныя мясцовыя ці рэгіянальныя няўрадавыя некамэрцыйныя арганізацыі, міжнародныя і рэспубліканскія грамадзкія аб’яднаньні, якія дзейнічаюць на рэгіянальным і мясцовым узроўні.

Партнэрамі ў праекце могуць выступаць прадстаўнікі розных структураў: грамадзкія арганізацыі, мясцовыя органы ўлады, адукацыйныя і сацыяльныя ўстановы.

Магчымыя тэматычныя напрамкі міні-праектаў:
— Разьвіцьцё грамадзянскіх кампэтэнцыяў;
— Удзел у жыцьці мясцовых супольнасьцяў;
— Самаарганізацыя для вырашэньня агульных праблемаў;
— Прававая пісьменнасьць;
— Прадпрымальніцтва і самазанятасьць;
— Інклюзія людзей у складанай жыцьцёвай сытуацыі і са слабых групаў насельніцтва;
— Беражлівыя адносіны да навакольнага асяродзьдзя ды інш.

Працягласьць рэалізацыі міні-праектаў: 6-12 месяцаў. Памер фінансаваньня: ад 9 000 да 12 000 эўра.

Для ўдзелу ў конкурсе міні-праектаў неабходна:
— Азнаёміцца з Палажэньнем аб конкурсе;
— Запоўніць форму заяўкі на беларускай або расейскай мове (анкету праектнай заяўкі і дадатак з фінансавым плянам можна спампаваць або запытаць праз эл. адрас: pristrom@dvv-international.by);
— Накіраваць праектную заяўку праз эл. адрас: pristrom@dvv-international.by з пазнакай “Конкурс міні-праектаў” не пазьней за 20 траўня 2017 г.

КОНКУРС ПРАЕКТНЫХ ПРАПАНОВАЎ АД ЭЎРАЗЬВЯЗУ

КОНКУРС ПРАЕКТНЫХ ПРАПАНОВАЎ АД ЭЎРАЗЬВЯЗУ

Эўразьвяз абвясьціў конкурс праектных прапановаў для разьвіцьця патэнцыялу і падтрымкі арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці і ўмацаваньня іх супрацоўніцтва зь мясцовымі ўладамі. Сярод прыярытэтаў Эўрапейскай камісіі сёлета:

— Актывізацыя дзеяньняў па стварэньні спрыяльных умоваў для функцыянаваньня НДА;

— Прасоўваньне паўнавартаснага і структураванага ўдзелу НДА ў фармаваньні ўнутранай палітыкі, праграмаваньні Эўразьвязу ды іншых міжнародных працэсах;

— Разьвіцьцё патэнцыялу НДА і павышэньне іх ролі як незалежных актараў разьвіцьця.

Галоўная мэта конкурсу: узмацненьне ролі грамадзянскай супольнасьці і мяcцовых уладаў у Беларусі ў прасоўваньні празрыстага кіраваньня, дэмакратычных рэформаў і правоў чалавека і забесьпячэньне інклюзіўнага сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця.

1 лот конкурсу: падтрымка грамадзянскай супольнасьці (НДА), якая будзе весьці да працэсу эфэктыўнага кіраваньня і сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця.

Спэцыяльная мэта Лота: павелічэньне ролі грамадзянскай супольнасьці ў забесьпячэньні вяршэнства закону, дэмакратычных рэформаў, павелічэньні публічнай падсправаздачнасьці, а менавіта:

— Паляпшэньне якасьці аказаньня паслугаў дзяржавай (інавацыйныя рашэньні, лепшыя эўрапейскія і міжнародныя практыкі і г.д.);

— Спрыяньне эфэктыўнасьці, справаздачнасьці, празрыстасьці і інтэграванасьці публічных інстытутаў (праз удзел у іх стварэньні, павышэньні патэнцыялу ці ажыцьцяўленьне рэформаў);

— Павелічэньне ўцягнутасьці прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці ў дыялёг па фармаваньні палітыкі з уладамі, маніторынгу рэформаў і іх імплемэнтацыі ў сацыяльна-эканамічным сэктары (сацыялка, перапрацоўка сьмецьця, транспарт, энэргетыка, ахова здароўя) уключаючы падтрымку прыярытэтаў, вызначаных Нацыянальнай стратэгіяй устойлівага сацыльна-эканамічнага разьвіцьця да 2030 г.;

— Умацаваньне арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці праз разьвіцьцё іх патэнцыялу і мэнтарства, асабліва ва ўнутранай справаздачнасьці, зьнешняй дасяжнасьці і грамадзкім удзеле (для лепшага прадстаўленьня інтарэсаў мэтавых групаў і выкарыстаньня мэханізмаў зваротнай сувязі);

— Сумесныя дзеяньні мясцовых уладаў і арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці па падтрымцы культурнага і крэатыўнага сэктараў, забесьпячэньне стабільнага сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця.

Фінансавы памер Лота 1 складае 1.850.000 эўра зь мінімальнай сумай гранту 1.500.000 і максымальнай – 1.850.000 эўра. Для заўянікаў зь Беларусі сума падтрымкі можа дасягаць 90%, для заяўнікаў з ЭЗ – 75% ад агульнай сумы праекту.

Падрабязныя ўмовы ўдзелу ў конкурсе, а таксама інфармацыю пра іншыя лоты глядзіце па спасылцы.

ГРАНТЫ АД MAMA CASH

ГРАНТЫ АД MAMA CASH

Mama Cash — першы міжнародны жаночы фонд у сьвеце, які фінансуе і падтрымлівае ініцыятывы па абароне правоў жанчынаў, якія кідаюць выклік глыбінным прычынам прыгнёту на ўсёй плянэце.

Заяўкі на атрыманьне грантаў ад Mama Cash будуць прымацца з 15 сакавіка да 15 траўня 2017 г.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца: амбіцыйныя фэмінісцкія і жаночыя праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы, якімі кіруюць жанчыны, дзяўчаткі і трансгендэрныя людзі.

Перад падачай заяўкі, варта азнаёміцца з крытэрамі і прыярытэтамі фонду. Блянк для падачы заяўкі “Ліст зацікаўленасьці” будзе даступны з 15 сакавіка па 15 траўня 2017 г.

Падрабязную інфармацыю пра конкурс глядзіце па спасылцы.

ГРАНТЫ IWMF ДЛЯ ПРАЦЫ СМІ НАД ГІСТОРЫЯМІ, ЯКІЯ ЎПЛЫВАЮЦЬ НА ЖЫЦЬЦЁ ЖАНЧЫНАЎ

Міжнародны фонд жанчынаў, якія працуюць у СМІ, (IWMF) пры падтрымцы некамэрцыйнай арганізацыі The Secular Society (ЗША) ладзіць конкурс на атрыманьне грантаў для працы над журналісцкімі матэрыяламі, якія прысьвечаныя пытаньням і тэмам, што ўплываюць на паўсядзённае жыцьцё жанчынаў і дзяўчатак ва ўсім сьвеце.

Атрымаць грант могуць журналісткі, якія маюць мінімум 3 гады прафэсійнага досьведу. Сярэдні памер гранта складае 5 тыс. даляраў ЗША. Фінансаваньне прызначана для пакрыцьця транспартных выдаткаў (квіткі, авіяквіткі, паслугі кіроўцы і г.д.), кошту візаў, паслуг перакладчыкаў і мясцовых дапаможнікаў падчас працы над журналісцкімі матэрыяламі.

Гранты выдаткоўваюцца ў жніўні, сьнежні і красавіку.

Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.