Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
The Assembly Of Pro-Democratic NGOs Of Belarus

Пра Асамблею  |   Старонка ў Facebook

 
 

Кампаніі Асамблеі

SOS! Трэці сэктар / 1999

Кампанія была скіраваная на памяньшэньне нэгатыўных наступстваў перарэгістрацыі НДА, якая была абвешчаная ўладамі ў 1999 годзе. Дзякуючы аб’яднаным высілкам праваабарончых арганізацыяў-сябраў Асамблеі беларускія НДА былі забясьпечаныя кваліфікаванай юрыдычнай дапамогай. Шэраг арганізацыяў здолелі адстаяць сваё права на існаваньне праз суд. Было зьдзейсьненна некалькі дзясяткаў выездаў у рэгіёны, аказаная дапамога 300 НДА у падрыхтоўцы дакумэнтаў, скаргаў.

Выбірай! / 2001

Мабілізацыйная кампанія напярэдадні прэзыдэнцкі выбараў у 2001 годзе, якая была праведзеная арганізацыямі-сябрамі Асамблеі. Уключала ў сябе распрацоўку канцэпцыі кампаніі з цэласным вобразам і пасланьнямі, распаўсюд матэрыялаў і арганізацыю шматлікіх акцыяў.

Наша салідарнасьць / 2003-2005

Кампанія па абароне НДА і ўзаемнай падтрымцы “Наша салідарнасьць” была пачатая як рэакцыя на прымусовую ліквідацыю шэрагу грамадзкіх арганізацыяў увесну 2003 году. У межах кампаніі адбываліся акцыі пратэсту, былі падпісаныя калектыўныя звароты (на адрас дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, старшыні Канстытуцыйнага суду, парлямэнтароў замежных краінаў), праведзеныя грамадзкія слуханьні, круглыя сталы, падрыхтаваныя прапановы да зьменаў заканадаўства аб грамадзкіх арганізацыях у Беларусі і інш.

Зробім лепш! / 2002

Агульнанацыянальная моладзевая кампанія “Зробім лепш” адбылася 30 ліпеня 2002 году ў сусьветны Дзень моладзі. У 22-х гарадох сіламі некалькіх дзясяткаў моладзевых НДА былі праведзеныя разнастайныя акцыі і мерапрыемствы, арыентаваныя на вырашэньне канкрэтных лякальных праблемаў (сацыяльных, экалягічных і г.д.) з мэтай наладжваньня лепшага кантакту з насельніцтвам.

Зробім лепш!’03 / 2003

7-га красавіка 2003 году ў Сусьветны дзень здароўя 90 арганізацыяў з 25-ці гарадоў прынялі ўдзел у кампаніі, прысьвечанай абароне правоў пацыентаў і ахове здароўя.

Кампанія вылучэньня ў выбарчыя камісіі / 2005

Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 года сябры Асамблеі ініцыявалі кампанію заахвочваньня грамадзянаў да самавылучэньня ў выбарчыя камісіі. У межах кампаніі ў склад выбарчых камісіяў было вылучана 1120 чалавек, аднак толькі адзінкі зь іх сталі сябрамі камісіяў. Гэта прадэманстравала недэмакратычны характар выбараў і стала нагодай для інфармацыйнай кампаніі па аспрэчваньні вынікаў выбараў.

За свабоду! / 2005-2007

Кампанія “За свабоду”, скіраваная на актывізацыю прыхільнікаў пераменаў праз прамоцыю свабоды як падставовай каштоўнасьці, была распрацаваная і ініцыяванай у межах Асамблеі НДА. Палягала ў шырокамаштабнай візуалізацыі прыхільнікаў свабоды, арганізацыйна-мэтадалягічнай падтрымцы актывістаў. Слоган “За свабоду” набыў значную папулярнасьць і быў падхоплены палітычнымі сіламі.

“Стоп 193.1” / пачатая ў 2009 г.

Кампанія  мае на мэце дабіцца  скасаваньня артыкула 193.1 праз ціск на ўлады  і ўплыў на міжнародныя інстытуцыі, супольныя дзеяньні,
інфармаваньне насельніцтва аб праблеме. Падрабязьней – 193.belngo.info


Асамблея НДА
Кампанія "Наша салідарнасьць"
Агульнанацыянальная кампанія “Зробім лепш’03”