Стратэгія салідарных дзеяньняў:
Мэта: супольнымі дзеяньнямі (прававымі, палітычнымі, асьветніцкімі, грамадзкімі) дасягнуць свабоднай рэалізацыі права на аб’яднаньне ў Беларусі.
1. Падтрымка забароненых НДА праз асабістую дапамогу і публічныя дзеяньні:
- прадастаўленьне юрыдычнага "даху" незарэгістраваным грамадзкім арганізацыям і ініцыятывам, калі гэта ім неабходна для выкананьня статутнай дзейнасьці,
- ажыцьцяўленьне сумесных праектаў,
- публічныя дзеяньні (прыняцьцё зваротаў, лістоў падтрымкі; удзел у акцыях салідарнасьці),
- арганізацыя прававой дапамогі НДА і каардынацыя такой дзейнасьці.
2. Сыстэмны маніторынг сытуацыі ў 3-м сэктары вакол юрыдычнай ліквідацыі НДА, вынесеных папярэджаньняў і рэгістрацыі новых арганізацыяў.
- ажыцьцяўленьне маніторынгу ў кожным рэгіёне,
- акумуляваньне і апрацоўка інфармацыі.
3. Прававы аналіз:
- параўнальны аналіз заканадаўства Беларусі з заканадаўствамі суседніх краінаў,
- ацэнка адпаведнасьці беларускага заканадаўства міжнародным нормам,
- распрацоўка зьменаў у заканадаўства з мэтай стварэньня ўмоваў для разьвіцьця НДА (з улікам зьвестак, атрыманых паводле п.2),
- распрацоўка адзінага сьпісу патрабаваньняў да структураў заканадаўчай і выканаўчай улады РБ, якія могуць быць выкарыстаныя міжнароднай супольнасьцю з мэтай паляпшэньня сытуацыі з НДА у Беларусі.
3.1. Прававыя дзеяньні:
- калектыўны зварот у Канстытуцыйны суд і да аб'ектаў, якія маюць права афіцыйна зьвяртацца ў КС, з мэтай разгляду пытаньня аб адпаведнасьці актаў заканадаўства, што рэгулююць свабоду асацыяцыяў, канстытуцыі і міжнародным пагадненьням РБ,
- калектыўны зварот у Мінюст з патрабаваньнем прывесьці правапрымяняльную практыку рэгістрацыі, ліквідацыі і праверак НДА у адпаведнасьці з патрабаваньнямі заканадаўства і ў духу павагі і выкананьня правоў і свабодаў чалавека,
- калектыўны зварот у парляманцкія камісіі і да дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў з патрабаваньнемм адкрыта разледзець пытаньне ўрадавага ціску на НДА, арганізацыя дэпутацкіх запытаў у Мінюст аб сытуацыі з правапрымяненьнем у дачыненьні да НДА,
- зварот да суб'ектаў заканадаўчай ініцыятывы з мэтай ініцыяваньня працэсу зьменаў заканадаўства аб НДА.
4. Праца зь міжнароднай супольнасьцю:
- распаўсюд адзінага сьпісу патрабаваньняў да суб'ектаў, здольных уплываць на ўрадавыя структуры Беларусі (на базе пп. 2 і 3)
- прыняцьцё зваротаў да замежных партнэраў, парлямантаў, Кімісіі ААН па правах чалавека, АБСЭ, ЮНЭСКА, спонсараў, інш.
- сыстэмнае інфармаваньне (прэс-рэлізы, брыфінгі) прадстаўнікоў амбасадаў і міжнародных структураў датычна сытуацыі ў 3-м сэктары.
5. Праца з грамадзтвам і СМІ:
- збор подпісаў сярод насельніцтва ў падтрымку няўрадавых арганізацыяў і ў падтрымку патрабаваньняў аб зьменах заканадаўства для НДА,
- збор і публікацыя інфармацыі пра асобаў, якія спрычыніліся да рэпрэсіяў супраць НДА, пошук іншых негвалтоўных формаў узьдзеяньня на чыноўнікаў,
- сыстэмная праца са СМІ па інфармаваньні рэалізацыі стратэгіі салідарных дзеяньняў,
- праца з дэпутатамі, партыямі, прафсаюзамі і інш. групамі.
Кампанія "Наша салідарнасьць"