Вы на старонцы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў - найбуйнейшага аб'яднаньня незалежных грамадзкіх структураў Беларусі.
Даведацца болей пра Асамблею...
Канцэпцыя разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці Беларусі раcпрацаваная зь ініцыятывы Асамблеі НДА шэрагам арганізацыяў
Прадмова
Канцэпцыя cкіраваная на стварэнне спрыяльных умоў для ўмацавання грамадзянскай супольнасці (грамадскасці) і развіцця дэмакратыі ў Беларусі на аснове канструктыўнага ўзаемадзеяньня арганізацыяў трэцяга сэктару і органаў дзяржаўнай улады. Дакумэнт абвяшчае прынцыпы супрацоўніцтва, яе базавую структуру. У ім адзначаецца ўнёсак некамэрцыйнага сэктару ў разьвіцьцё грамадзтва, выкладаюцца агульныя намеры бакоў і канкрэтныя крокі з боку дзяржавы і грамадзкіх арганізацыяў для стварэньня практычных механізмаў рэалізацыі прынцыпаў супрацоўніцтва.
Падобнага кшталту дакумэнты прынятыя ў краінах ЭС (напрыклад, у Харватыі, Вугоршчыне, Брытаніі, Францыі, Эстоніі ды інш.), а таксама ў некаторых краінах СНД – Украіне і Казахстане на ўзроні заканадаўства. Гэтая практыка вартая перайманьня, бо дапамагае разьвіцьцю дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці.
На сёньняшні дзень няўрадавыя аб'яднаньні Беларусі маюць абмежаваныя магчымасьці для разьвіцьця і працы на карысьць грамадзкасьці. Гэтаму перашкаджае надзвычай цяжкая працэдура рэгістрацыі, забарона на выкарыстаньне ў якасьці юрыдычнага адрасу прыватных кватэраў заснавальнікаў арганізацыяў, адсутнасьць ільготаў на арэндаваныя памяшканьні, неапраўдана складаная сыстэма атрымання ахвяраваньняў, іншых формаў дапамогі. Канцэпцыя прапануе шляхі разьвязаньня згаданых праблемаў.
На дадзены момант адбываецца збор заўвагаў і прапановаў да Канцэпцыі з боку грамадзкіх арганізацыяў ды ініцыятываў, якія ў далейшым будуць разгледжаныя групай распрацоўшчыкаў і рэдактароў. Удакладнены і дапрацаваны варыянт Канцыпцыі прапануецца абмеркаваць на публічным мерапрыемстве з удзелам лідэраў і экспэртаў ад НДА, прадстаўнікамі ўладаў, міжнародных арганізацыяў.
Канцэпцыя таксама прадстаўленая на абмеркаваньне сябрам Грамадзка-кансультацыйнай Рады пры адміністрацыі прэзыдэнта. Зварот з заклікам да ўладаў распачаць дыялёг з грамадзкасьцю падпісалі лідэры найбуйнейшых НДА Беларусі. Паводле ініцыятараў звароту, практычнымі крокамі, якія паспрыяюць камунікацыі дзяржавы і трэцяга сэктару будзе абмеркаваньне і прыняцьце Канцэпцыі разьвіцьця грамадзянскае супольнасьці Беларусі.