Канцэпцыя спрыяньня органамі ўлады разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці Беларусі
Канцэпцыя развіцьця грамадзянскай супольнасці Беларусі
Агульнае палажэнне
Развіццё грамадзянскай супольнасці (грамадскасці) ёсць адной з найважнейшых умоваў станаўлення Беларусі як дэмакратычнай, прававой і сацыяльнай дзяржавы.
Шляхам аб'яднання ў дабраахвотныя асацыяцыі людзі ствараюць магчымасці для рэалізацыі сваіх інтарэсаў і мэтаў, для грамадскіх дыскусіяў, для самастойнага рашэння сваіх паўсядзённых праблемаў і для ўзаемадапамогі.
Удзел грамадзянаў у кіраванні краінай не можа быць абмежаваны толькі рэгулярным галасаваннем на выбарах. Для належнага ўзаемадзеяння дзяржаўнай улады і грамадcтва неабходнае існаванне іншых каналаў камунікацыі, якія б дазвалялі дзяржаўным органам улічваць меркаванне грамадcкасці ў іх паўсядзённай кіраўнічай дзейнасці ў перыяд паміж выбарчымі кампаніямі. Адным з такіх каналаў з'яўляецца дзейнасць грамадзянаў у межах структураў грамадзянскай супольнасці.
Улік пазіцыі грамадскіх аб'яданняў і супрацоўніцтва з імі падвышаюць якасць працы органаў улады і садзейнічаюць легітымнасці публічнай палітыкі ў вачах грамадзянаў. Пры прыняцці рашэнняў, дзяржаўныя органы павінны ўлічваць спецыфічныя інтарэсы, каштоўнасці і мэты многіх членаў грамадства ды іх аб'яднанняў, а таксама сур'ёзна ставіцца да іх, нават калі група складае меншасць у грамадстве.
Як паказвае досвед дэмакратычных краінаў, самаініцыяваныя дзеянні грамадзянаў аказваюць пазітыўны ўплыў, бо прыводзяць да больш эфэктыўнага функцыянаваньня
Адзначаем важнасць удзелу Беларусі ў праграме "Усходняе партнёрства" і падкрэсліваем значнасць каштоўнасцяў, якія адзначаныя ў дэкларацыі "Усходняга партнёрства", падпісанай усімі краінамі-удзельніцамі, у тым ліку і Рэспублікай Беларусь: дэмакратыя, вяршэнства закона, павага да правоў і свабод, прынцыпаў міжнароднага права, рыначная эканоміка, устойлівае развіццё, і прапануем гэты дакумэнт як сродак іх рэалізацыі.
Гэтая Канцэпцыя пацвярджае гатоўнасць дабрахвотных аб'яднанняў грамадзянаў і органаў
___________________________