Вітаем!

Вы на старонцы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў - найбуйнейшага аб'яднаньня незалежных грамадзкіх структураў Беларусі.
Даведацца болей пра Асамблею...

 
 
Асамблея НДА
Экспэрты абмеркавалі Канцэпцыю разьвіцьця трэцяга сэктару
Вярхоўны суд: адмова “Залатому льву” ў рэгістрацыі – законная
Сябры Каардынацыйнага камітэта Форуму грамадзянскае супольнасьці абмеркавалі шляхі павелічэньня ўплыву грамадзянскіх супольнасьцяў краінаў-удзельніцаў на праграму “Ўсходняе партнэрства”
Сяргей Мацкевіч азнаёміў міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ і краінаў-удзельніцаў “Усходняга партнэрства” з прапановамі ўдзельнікаў першага Форума грамадзянскай супольнасьці
Адбыўся ўстаноўчы сход Асацыяцыі каардынацыі грамадзкіх арганізацыяў “Асамблеі НДА”
Прадстаўнікі Форуму грамадзянскае супольнасьці дамагліся, каб іх запрашалі на іншыя мерапрыемствы ў межах праграмы Ўсходняе партнэрства
Брыфінг “Прававы стан няўрадавых арганізацыяў у 2009 годзе”
Сьнягуркі і навагоднія зайцы спрабавалі аднесьці ў парлямэнт заяву
У Вільні адбыўся брыфінг на тэму “Артыкул 193-1: крымінальная адказнасьць за дзейнасьць NGO ў Беларусі”
Вярхоўны суд адмовіў у рэгістрацыі беларускага аддзяленьня Міжнароднай хэльсінскай асацыяцыі
Дзяды Марозы-нелегалы цяпер у мультах
Генэральная пракуратура адказала Дзядам Марозам
Адбыўся круглы стол: “На шляху да скасаваньня артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу”
Грамадзкія актывісты не далі ўрадавай дэлегацыі схаваць праблему рэпрэсіўнага заканадаўства ў Беларусі
Дэмакратызацыя Беларусі пачнецца з дыялёгу дзяржавы і грамадзянскай супольнасьці
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у межах бліжэйшай сэсіі не плянуюць разглядаць пытаньне аб дэкрыміналізацыі артыкула 193.1 КК
Беларускія НДА ўжо рыхтуюць свае прапановы
Улады думаюць пра скасаваньне артыкула 193.1... вельмі доўга!
Аб’яднаньню “Залаты леў” не ўдалося ў судовым парадку аспрэчыць падставы нерэгістрацыі
Асамблея правяла круглы стол ў межах нарады АБСЭ
У Вярхоўным судзе распачаўся судовы працэс па скарзе Асацыяцыі каардынацыі грамадзкіх аб’яднаньняў Асамблеі НДА адносна адказу Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі
Культурна-асьветніцкаму аб’яднаньню са Слоніма “Залаты леў” адмовілі ў рэгістрацыі па абсурдных прычынах
«Грамадзянская супольнасьць - 2009»: Асамблея НДА Беларусі ўзнагародзіла выбітных актывістаў
Асамблея: прагрэсу ў сфэры свабоды аб’яднаньняў і правоў чалавека няма
Асамблея падала дакумэнты на рэгістрацыю
Канцэпцыя спрыяньня органамі ўлады разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці, распрацаваная Асамблеяй НДА, ідзе ў рэгіёны
Кіраўніцтва Асамблеі НДА лічаць, што ў міжпарлямэнцкай структуры Эўранэст мусяць быць прадстаўленыя ня толькі палітычныя партыі, але і суб’екты грамадзянскай супольнасьці
Рабочая група Асамблеі НДА заклікае Раду Міністраў распрацаваць закон “Аб некамэрцыйных арганізацыях” у шчыльнай супрацы з зацікаўленымі суб’ектамі
Група дэпутатаў нацыянальнага парлямэнту Швэцыі, якая на дадзены момант старшынюе ў Эўразьвязе, далучылася да кампаніі “Стоп 193.1!”
Кіраўнік Рабочай групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч вылучаны ў Менскую выбарчую камісію
ВЯРХОЎНЫ СУД АДХІЛІЎ СКАРГУ АСАМБЛЕІ НДА НА АДМОВУ Ў РЭГІСТРАЦЫІ
16 кастрычніка адбылося чарговае паседжаньне РГ Асамблеі НДА
Кіраўнік Рабочай групы Асамблеі НДА і сябра кіраўнічай рады Форума грамадзянскай супольнасьці Сяргей Мацкевіч камэнтуе вынікі першага пасяджэньня Форума
Асамблея НДА: трэцяя спроба зарэгістравацца не ўдалася

Грамадзкія навіны

Адбылася канфэрэнцыя  грамадзянскае супольнасьці “Дарожная мапа Ўсходняга партнэрства для Беларусі”

2010-06-07

5-6 ліпеня ў Менску адбылася канфэрэнцыя Нацыянальнага Форуму
грамадзянскае супольнасьці “Дарожная мапа Ўсходняга партнэрства для Беларусі”. У Форуме ўзялі ўдзел прадстаўнікі больш як 100 арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці. З канкрэтнымі прапановамі па разьвіцьці праграмы Ўсходняга партнэрства, якія могуць быць у далейшым вынесеныя на высокі эўрапейскі ўзровень, выступілі шэраг аб’яднаньяў, сярод якіх Асамблея НДА, БАЖ, АГТ-ЦСІ, “Альтэрнатыўная моладзевая палітыка” ды інш.

Двухдзённая канфэрэнцыя – гэта апошняе буйное мерапрыемства беларускіх НДА напярэдадні Форуму грамадзянскае супольнасьці праграмы Ўсходняе партнэрства, які адбудзецца ў Бэрліне ў лістападзе бягучага году. Мерапрыемства скончылася ухваленьнем рэзалюцыі, якая падсумавала рэкамэндацыі 4-х рабочых груп, і прадстаўленьнем сьпісу грамадзкіх аб’яднаньняў, рэкамэндаваных для ўдзелу ў другім Форуме грамадзянскае супольнасьці.

Падчас працы ў рабочай групе “Дэмакратыя, правы чалавека, належнае
дзяржаўнае кіраваньне і стабільнасьць” Асамблея НДА прапанавала чарнавы варыянт дарожнай мапы, які б спалучаў узмацненьне практыкаў належнага кіраваньня праз разьвіцьцё стасункаў паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасьцю. “Сэнс нашай прапановы – ня толькі паставіць мэты і задачы, але і вызначыць шкалу, па якой можна будзе вымярыць прагрэс у той ці іншай галіне. Напрыклад, празрыстасьць, дасяг да інфармацыі, грамадзянскі ўдзел і г.д. Апроч таго, мы адразу прадумалі, якім чынам можна далучыць іншыя краіны-ўдзельніцы, дзе існуюць падобныя да нашых праблемы. У нашым праекце прадугледжанае месца для ўсіх ўдзельнікаў УП”, -- распавёў старшыня Рабочае групы Асамблеі Сяргей Мацкевіч.

У аснову прапанаванага дакумэнта была пакладзеная Канцэцпыя спрыяньня органамі ўладамі разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці, якая была распрацаваная Асамблеяй НДА у мінулым годзе і прайшла праз шырокае абмеркаваньне сярод грамадзкіх актывістаў. Прапановы Асамблеі, сярод іншых, былі ўключаныя ў канчатковую рэзалюцыю канфэрэнцыі Нацыянальнага Форуму.

У цэлым, Нацыянальны Форум пакінуў ва ўдзельнікаў неадназначныя меркаваньні. У прыватнасьці, заяўленая форма мерапрыемства – абмеркаваньне ў фармаце “дарожных мапаў” – было выкананае не да канца. Прынятая рэзалюцыя ўключала збольшага пажаданьні, а не рэальныя крокі па разьвіцьці грамадзянскае супольнасьці ў межах Усходняга партнэрства. “Прадстаўнікі грамадзянскае супольнасьці Беларусі, амбітна стартаваўшы год таму на Брусэльскім форуме, ня здолелі, на жаль, пераўтварыць добрыя стартавыя пазыцыі ў рэальны ўплыў.”, -- падкрэсьліў юрыст Юрый Чавусаў.

“Разам з тым, вельмі добры сам факт правядзеньня Нацыянальнага Форуму. І тое, што Беларусь -- першая сярод краінаў-удзельніц ладзіць падобнае мерапрыемства, а таксама настойвае на тым, каб Форум грамадзянскае супольнасьці быў пастаянна дзейснай плятформай і складнікам Усходняга партнэрства”, -- заўважае галоўны рэдактар мультымедыя-часопісу "34" Ірына Віданава.

Кантактныя асобы:

Сяргей Мацкевіч, старшыня Рабочай групы Асамблеі, + 375296512397

Алёна Валынец, кіраўніца Выканаўчага бюро Асамблеі НДА, 375296516127

 

Электронная пошта: preskantakt@belngo.info