Вітаем!

Вы на старонцы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў - найбуйнейшага аб'яднаньня незалежных грамадзкіх структураў Беларусі.
Даведацца болей пра Асамблею...

 
 
Асамблея НДА
Экспэрты абмеркавалі Канцэпцыю разьвіцьця трэцяга сэктару
Сябры Каардынацыйнага камітэта Форуму грамадзянскае супольнасьці абмеркавалі шляхі павелічэньня ўплыву грамадзянскіх супольнасьцяў краінаў-удзельніцаў на праграму “Ўсходняе партнэрства”
Сяргей Мацкевіч азнаёміў міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ і краінаў-удзельніцаў “Усходняга партнэрства” з прапановамі ўдзельнікаў першага Форума грамадзянскай супольнасьці
Адбыўся ўстаноўчы сход Асацыяцыі каардынацыі грамадзкіх арганізацыяў “Асамблеі НДА”
Брыфінг “Прававы стан няўрадавых арганізацыяў у 2009 годзе”
Сьнягуркі і навагоднія зайцы спрабавалі аднесьці ў парлямэнт заяву
Дзяды Марозы-нелегалы цяпер у мультах
Генэральная пракуратура адказала Дзядам Марозам
Адбыўся круглы стол: “На шляху да скасаваньня артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу”
Дэмакратызацыя Беларусі пачнецца з дыялёгу дзяржавы і грамадзянскай супольнасьці
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у межах бліжэйшай сэсіі не плянуюць разглядаць пытаньне аб дэкрыміналізацыі артыкула 193.1 КК
Аб’яднаньню “Залаты леў” не ўдалося ў судовым парадку аспрэчыць падставы нерэгістрацыі
Асамблея правяла круглы стол ў межах нарады АБСЭ
Культурна-асьветніцкаму аб’яднаньню са Слоніма “Залаты леў” адмовілі ў рэгістрацыі па абсурдных прычынах
«Грамадзянская супольнасьць - 2009»: Асамблея НДА Беларусі ўзнагародзіла выбітных актывістаў
Асамблея: прагрэсу ў сфэры свабоды аб’яднаньняў і правоў чалавека няма
Асамблея падала дакумэнты на рэгістрацыю
Канцэпцыя спрыяньня органамі ўлады разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці, распрацаваная Асамблеяй НДА, ідзе ў рэгіёны
Кіраўніцтва Асамблеі НДА лічаць, што ў міжпарлямэнцкай структуры Эўранэст мусяць быць прадстаўленыя ня толькі палітычныя партыі, але і суб’екты грамадзянскай супольнасьці
Група дэпутатаў нацыянальнага парлямэнту Швэцыі, якая на дадзены момант старшынюе ў Эўразьвязе, далучылася да кампаніі “Стоп 193.1!”
Кіраўнік Рабочай групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч вылучаны ў Менскую выбарчую камісію
16 кастрычніка адбылося чарговае паседжаньне РГ Асамблеі НДА
Кіраўнік Рабочай групы Асамблеі НДА і сябра кіраўнічай рады Форума грамадзянскай супольнасьці Сяргей Мацкевіч камэнтуе вынікі першага пасяджэньня Форума
Асамблея НДА: трэцяя спроба зарэгістравацца не ўдалася

Грамадзкія навіны

Вярхоўны суд: адмова “Залатому льву” ў рэгістрацыі – законная

2010-03-04


Вярхоўны суд падтрымаў рашэньне Гарадзенскага абласнога суда адносна нерэгістрацыі слонімскай арганізацыі “Залаты леў”. Касацыйную скаргу культурна-асьветніцкага аб’яднаньня 4 сакавіка разглядзела калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда пад старшыньствам судзьдзі Валерыя Самалюка. Касацыйная інстанцыя прызнала рашэньне Гарадзенскага абласнога суда абгрунтаваным, а адмову – законнай.

Нагадаем,  у лістападзе галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама адмовіла ў рэгістрацыі слонімскаму аб’яднаньню “Залаты леў” у рэгістрацыі. Падстава для адмовы – неадпаведнасьць заканадаўству асобных палажэньняў статута аб’яднаньня, у тым ліку датычных парадку ўнясеньня зьменаў у статут і парадку абскарджаньня рашэньняў органаў аб’яднаньня. Самая дзіўная прэтэнзія супрацоўнікаў упраўленьня юстыцыі зьвялася да адсутнасьці расшыфроўкі назвы “Залаты леў” у статуце. Гарадзенскі абласны суд прэтэнзіі ўпраўленьня юстыцыі адносна назвы і абскарджаньня рашэньняў органаў аб’яднаньня прызнаў незаконнымі, але высунуў іншыя абгрунтаваньні для нерэгістрацыі. У прыватнасьці, суд заўважыў, што непасрэдна ў тэксьце статута няма згадкі пра тое, што абірацца ў кіруючы орган “Залатога льва” могуць толькі сябры аб’яднаньня. Арганізацыі так і не ўдалося ў судовым парадку аспрэчыць падставы нерэгістрацыі. Сваім рашэньнем абласны суд падтрымаў Мінюст.

Вярхоўны суд ў супярэчнасьцях справы разьбірацца ня стаў, пакінуўшы рашэньне суда першай інстанцыі ў сіле.

Сытуацыю каментуе юрыст Юры Чавусаў: “Мы ня мелі ілюзіяў адносна таго, што Вярхоўны суд перагледзіць рашэньне аб адмове ў рэгістрацыі. На жаль, на практыцы такія выпадкі не здараюцца, і суды заўжды
пацьвярджаюць абмежаваньні на стварэньне аб’яднаньняў. Аднак у гэтым выпадку быў цікавы момант: упраўленьне юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі аб’яднаньня па шэрагу падставаў, якія суд першай інстанцыі прызнаў незаконнымі. Суд высунуў іншыя абгрунтаваньні для нерэгістрацыі, адначасова пакінуўшы рашэньне упраўленьня юстыцыі ў сіле. Такім чынам, назіраецца супярэчаньне. Але Вярхоўны суд, на жаль, адмовіўся ад разгляду справы па-сутнасьці, абмежаваўшыся простай канстатацыяй законнасьці і абгрунтаванасьці рашэньня суда першай інстанцыі”.

Дарэчы, у канцы 2009 года Гарадзенскае ўпраўленьне юстыцыі атрымала жартаўлівы дыплём ад Асамблеі НДА ў намінацыі “Нерэгістрацыя году”. “Прыз” быў прысуджаны на цырымоніі “Грамадзянская супольнасьць—2009” за найбольш абсурдную адмову ў рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня.

 


Кантактныя асобы:


Юры Чавусаў, юрыст + 375296414347

Электронная пошта: preskantakt@belngo.info