Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
The Assembly Of Pro-Democratic NGOs Of Belarus

Пра Асамблею  |   Старонка ў Facebook

 
 

Сябры Каардынацыйнага камітэта Форуму грамадзянскае супольнасьці абмеркавалі шляхі павелічэньня ўплыву грамадзянскіх супольнасьцяў краінаў-удзельніцаў на праграму “Ўсходняе партнэрства”

25-01-2010

Пра гэта паведаміў афіцыйны сьпікер Форуму Сяргей Мацкевіч па выніках сустрэчы Каардынацыйнага камітэта.

У Брусэлі скончылася першае пасяджэньне Каардынацыйнага камітэта Форуму грамадзянскае супольнасьці праграмы “Ўсходняе партнэрства”. На мерапрыемстве прысутнічалі два ўдзельнікі зь Беларусі -- кіраўнік Рабочай групы Асамблеі НДА і кіраўнік няўрадавай арганізацыі “Кансорцыюм “ЭўраБеларусь” Улад Вялічка.

Нагадаем, Каардынацыйны камітэт з 17 чалавек быў створаны падчас Форуму грамадзянскае супольнасьці краін-удзельніц “Усходняга партнэрства” у лістападзе мінулага году. Паводле задумы, Каардынацыйны камітэт мусіць весьці інфармацыйную і камунікацыйную працу, маніторынг разьвіцьця сытуацыі.

Як распавёў Сяргей Мацкевіч, падчас першага паседжаньня Каардынацыйнага камітэта ўдзельнікі абмяркоўвалі, якім чынам стаць больш уплывовымі ў праграме “Ўсходняе партнэрства”. Як вядома, на дадзены момант ва “Ўсходнім партнэрстве” вырашаюць усё ўрады краінаў-удзельніц і Эўракамісія. Каб рабіць большы ўнёсак у праграму, удзельнікі першага пасяджэньня Каардынацыйнага камітэта вырашылі распачаць працу па тэматычных плякоўках. У прыватнасьці, у бліжэйшы час мусіць быць падрыхтаваны маніторынг “Усходняга партнэрства”, працягнецца інфармацыйная праца, а таксама плянуецца правядзеньне пілётных праектаў па супрацы паміж грамадзкімі арганізацыямі і экспэртамі. Акрамя таго, сябры Каардынацыйнага камітэта мусяць распрацаваць празрыстыя мэханізмы ўдзелу ў Форуме грамадзянскае супольнасьці. Сяргей Мацкевіч зьбіраецца прыняць удзел у падрыхтоўцы наступнага Форуму.

Наступнае пасяджэньне Каардынацыйнага камітэту адбудзецца ў канцы сакавіка ў Кіеве. Да пачатку Форуму, які пройдзе восеньню гэтага году, мусяць быць зладжаныя тры пасяджэньні.

 

 

Кантактныя асобы:

 

Сяргей Мацкевіч, старшыня Рабочае групы Асамблеі НДА, +375296512397


Алёна Валынец, кіраўніца Выканаўчага бюро Асамблеі НДА, +375296516127

Электронная пошта: preskantakt@belngo.info


Атака ўладаў на праваабарончыя арганізацыі – выклік для беларускай грамадзянскай супольнасьці
Сябры Каардынацыйнага камітэта Форуму грамадзянскае супольнасьці абмеркавалі шляхі павелічэньня ўплыву грамадзянскіх супольнасьцяў краінаў-удзельніцаў на праграму “Ўсходняе партнэрства”