Вітаем!

Вы на старонцы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў - найбуйнейшага аб'яднаньня незалежных грамадзкіх структураў Беларусі.
Даведацца болей пра Асамблею...

 
 

Кіраўніцтва Асамблеі НДА лічаць, што ў міжпарлямэнцкай структуры Эўранэст мусяць быць прадстаўленыя ня толькі   палітычныя партыі, але і суб’екты грамадзянскай супольнасьці

05-02-2010

Нагадаем, на дадзены момант ідзе абмеркаваньне адносна складу беларускага прадстаўніцтва ў Парлямэнцкай Асамблеі Эўразьвяза “Ўсходняе партрэнства” (Эўранэст). З-за адсутнасьці ў Беларусі прызнанага Эўразьвязам легітымнага парлямэнта любая дэлегацыя нашае краіны будзе мець неафіцыйны статус. Паколькі існуе верагоднасьць, што дэпутаты Палаты прадстаўнікоў адмовяцца ад удзелу ў Эўранэсьце, гэта дазволіць палітычнай апазыцыі і грамадзянскае супольнасьці пашырыць склад свайго прадстаўніцтва да 10 чалавек.

Пазыцыя Асамблеі НДА заключаецца ва ўключэньні найбольш значных структураў грамадзкага сэктару ў працу Эўранэста, нароўных з палітычнымі партыямі.   

Як адзначае старшыня Працоўнай групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч, “грамадзкі і палітычны сэктары мусяць быць прадстаўленыя на парытэтных асновах. З боку грамадзкага сэктару мы бачым удзел у Эўранэсьце такіх важных і ўплывовых арганізацыяў, як Беларуская асацыяцыя журналістаў, Асамблея НДА, прадстаўнік ад праваабарончых арганізацыяў, рух “За свабоду” і Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў”.
 

 

 

Кантактныя асобы:

 

Сяргей Мацкевіч, старшыня Рабочае групы Асамблеі НДА, +375296512397


Алёна Валынец, кіраўніца Выканаўчага бюро Асамблеі НДА, +375296516127

Электронная пошта: preskantakt@belngo.info