Атака ўладаў на праваабарончыя арганізацыі – выклік для беларускай грамадзянскай супольнасьці
ПРЭС-РЭЛІЗ
Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў
18.11.2009
Кіраўнік Рабочай групы Асамблеі НДА і сябра кіраўнічай рады Форума грамадзянскай супольнасьці Сяргей Мацкевіч камэнтуе вынікі першага пасяджэньня Форума
Сяргей Мацкевіч лічыць, што падчас брусэльскага мерапрыемства было зроблена два важныя крокі.
Па-першае, адбылася інстытуцыялізацыя Форума. “Беларускай дэлегацыі атрымалася прапанаваць калегам зь іншых краінаў заснаваць Форум грамадзянскае супольнасьці не як аднаразовае мерапрыемства, а як сталы мэханізм уплыву на Ўсходняе партнэрства. І нашую пазыцыю падтрымалі”, -- паведаміў прадстаўнік Асамблеі НДА.
Па-другое, адбылася легітымізацыя беларускага грамадзкага сэктару. Сяргей Мацкевіч мае надзею, што гэта дапаможа наладзіць камунікацыю з уладамі, прынамсі, па праграмах Усходняга партэрства. “Спадзяемся, цяпер у грамадзкага сэктара будзе магчымасьць размаўляць з уладамі на іншым узроўні”, -- зазначыў Сяргей Мацкевіч.
Між іншым, праца па ўдасканаленьні Форума грамадзянскай супольнасьці будзе працягнутая. На сьнежаньскае пасяджэньне Рады Міністраў ЭЗ у Стакгольм Сяргей Мацкевіч паедзе ў якасьці каардынатара самай вялікай тэматычнай пляцоўкі “Дэмакратыя, правы чалавека, добрае кіраваньне і стабільнасьць”. Там ён прадставіць вынікі дыскусій першага пасяджэньня Форума.
Нагадаем, падчас канфэрэнцыі ў Брусэлі Сяргей Мацкевіч быў абраны ў кіраўнічую раду Форума дэлегатамі грамадзянскай супольнасьці краінаў “Усходняга партнэрства”. Другі беларускі ўдзельнік, сябра грамадзкага аб’яднаньня Цэнтар “Пост” Улад Вялічка, увайшоў у кіраўнічую раду Форума як прадстаўнік нацыянальнай дэлегацыі.
Кантактныя асобы:
Алёна Валынец, кіраўніца Выканаўчага бюро Асамблеі НДА, +375296516127
Сяргей Мацкевіч, старшыня Рабочай групы Асамблеі, +375296512397
Электронная пошта: preskantakt@belngo.info
Атака ўладаў на праваабарончыя арганізацыі – выклік для беларускай грамадзянскай супольнасьці