Структура Асамблеі:
Кангрэс Асамблеі НДА - вышэйшы орган Асамблеі. Адбываецца адзін раз на два гады. У Кангрэсе ўдзельнічаюць прадстаўнікі арганізацыяў-сябраў Асамблеі. Кангрэс зацьвярджае Стратэгічны плян разьвіцьця Асамблеі. Прымае стратэгічна важныя рашэньні. Разглядае і зацьвярджае Статут Асамблеі і ўносіць у яго зьмены. Абірае Рабочую групу (далей РГ) – кіруючы орган Асамблеі паміж Кангрэсамі. Прымае заявы, звароты і іншыя дакумэнты ад імя Асамблеі. Кангрэс прымае і зацьвярджае справаздачу старшыні РГ, старшыні Рэвізійнай камісіі.
Рабочая група Асамблеі НДА – кіруючы орган Асамблеі НДА паміж Кангрэсамі. Забясьпечвае выкананьне рашэньняў Кангрэсу. Склад РГ зацьвярджаецца Кангрэсам зь ліку прадстаўнікоў арганізацыяў-сябраў Асамблеі, вылучаных галіновымі і тэрытарыяльнымі Круглымі сталамі. РГ абірае Старшыню і намесьніка(ў) РГ зь ліку сябраў РГ.
РГ зацьвярджае дакумэнты, якія рэглямэнтуюць функцыянаваньне структурных адзінак Асамблеі і мэханізмы іх каардынацыі, абапіраючыся на Статут. Зацьвярджае праграмы і пляны ў межах Стратэгічнага пляну Асамблеі. Вырашае пытаньні аб сяброўстве ў Асамблеі згодна з Палажэньнем аб сяброўстве ў Асамблеі.
РГ праходзіць раз на некалькі месяцаў.
Праўленьне Рабочай групы Асамблеi НДА - – орган Рабочай групы Асамблеi НДА, якi каардынуе працу структураў Асамблеi НДА, прадстаўляе iнтарэсы Асамблеi, зацьвярджае праекты. У яго уваходзяць Старшыня РГ, яго намесьнiкi i Кіраўнік Выканаўчага бюро Асамблеi. Кiраўнiком Праўленьня зьяўляецца Старшыня РГ.
Праўленьне дзейнічае паміж РГ, зьбіраецца раз на 2 тыдні.
Выканаўчае бюро Асамблеі НДА – стала дзеючы выканаўчы орган Асамблеі НДА. Забясьпечвае выкананьне рашэньняў Праўленьня і РГ Асамблеі НДА. Забясьпечвае функцыянаваньне структурных адзінак Асамблеі НДА.
Асноўныя функцыі:
● Інфармацыйнае забесьпячэньне арганізацыяў-сябраў Асамблеі НДА.
● Тэхнічнае забесьпячэньне арганізацыі і правядзеньня паседжаньняў РГ і Кангрэсаў Асамблеі НДА.
● Вядзеньне і абнаўленьне базы зьвестак пра НДА-сябраў Асамблеі.
● Арганізацыя юрыдычнай дапамогі арганізацыям-сябрам Асамблеі НДА.
● Арганізацыя і правядзеньне мерапрыемстваў у межах Рабочага пляну Асамблеі НДА.
● Узаемадзеяньне са СМІ дзеля інфармаваньня грамадзтва пра ініцыятывы і дзейнасьць Асамблеі НДА і арганізацыяў-сябраў НДА.
● Забесьпячэньне камунікацыі з замежнымі партнэрамі.
Асамблея НДА