Вы на старонцы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў - найбуйнейшага аб'яднаньня незалежных грамадзкіх структураў Беларусі.
Даведацца болей пра Асамблею...
Мы, прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў Беларусі, грунтуючыся на каштоўнасьцях дэмакратыі, прававой дзяржавы і павагі да правоў чалавека,
Канстатуем асобныя крокі беларускіх уладаў, скіраваныя на набліжэньне стасункаў паміж грамадзянскай супольнасьцю і дзяржавай у Беларусі да эўрапейскіх стандартаў.
З занепакоенасьцю адзначаем, што пакуль гэтыя крокі не зьвязаныя з сыстэмным паляпшэньнем становішча ў галіне правоў чалавека, у тым ліку свабоды асацыяцыяў.
Заклікаем ўлады да забесьпячэньня публічнасьці і свабоды выказваньняў у справе наладжваньня грамадзкага дыялёгу ў краіне.
Патрабуем неадкладнага і незваротнага выключэньня зь беларускага палітычнага жыцьця практыкі крымінальнага і іншага перасьледу палітычных апанэнтаў, дзеячоў грамадзянскай супольнасьці, журналістаў.
У якасьці першачарговых крокаў у кірунку нармалізацыі становішча структураў грамадзянскай супольнасьці павінныя быць:
* Артыкулы 193-1 “Незаконные организация деятельности общественного объединения, религиозной организации или фонда либо участие в их деятельности”, 367 “Клевета в отношении Президента Республики Беларусь”, 368 “Оскорбление Президента Республики Беларусь”, 369 “Оскорбление представителя власти”, 369-1 “Дискредитация Республики Беларусь”.