Дэкану юрыдычнага факультэта
ЗАЯВА
Выпускнікоў аддзялення паліталогіі БДУ
Кафедра паліталогіі Беларускага
Адным з падставовых прынцыпаў
Аднак выпадак з адлічэннем студэнткі аддзялення паліталогіі юрыдычнага факультэту БДУ Таццяны Шапуцькі пагражае перакрэсліць навуковыя дасягненні школы паліталогіі БДУ і можа стаць бруднай плямай на іміджы юрыдычнага факультэта.
Ініцыятары адлічэння Таццяны не хаваюць, што падставай для такіх жорсткіх адміністратыўных захадаў стала яе грамадская дзейнасць, а менавіта ўдзел у першым Форуме грамадзянскай супольнасці "Усходняга Партнёрства". Здавалася б, універсітэт павінны быў бы ганарыцца такімі высокімі дасягненнямі сваіх студэнтаў у грамадскай дзейнасці. Аднак у гэтым выпадку адміністрацыя БДУ заняла відавочна неадэкватную, неразумную пазіцыю.
Мы, выпускнікі аддзялення паліталогіі БДУ, заклікаем нашу alma mater прыгадаць, чаму нас вучылі ў яе сценах. Мы перакананыя, што адлічэнне студэнтаў на падставе іх грамадскай дзейнасці супярэчыць прынцыпам функцыянавання сучаснага універсітэта, не адпавядае традыцыям БДУ і пагражае скасаваць статус БДУ як прыстойнай навучальнай установы.
Калі Таццяна Шапуцька не будзе адноўленая на юрыдычным факультэце БДУ, то гэта паставіць пад сумнеў стутус аддзялення паліталогіі БДУ як вядучага цэнтра ў галіне паліталагічнай адукацыі. У рэшце рэшт, гэта стане яшчэ і ўдарам па іміджы айчыннай палітычнай навукі, якая будзе адкінутая назад да сервільных узаемадачыненняў з дзяржавай. На наш погляд, такое развіццё падзеяў з’яўляецца недапушчальным.
Мы звяртаемся да кіраўніцтва юрыдычнага факультэта БДУ і персанальна да прафесара С.А.Балашэнкі і
З павагай і занепакоенасцю за лёс айчыннай паліталагічнай школы, выпускнікі аддзялення паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ.
Натальля Васілевіч (2004 год выпуску)
Юрый Чавусаў (2000 год выпуску)
Андрэй Ягораў (2002 год выпуску)
Алесь Міхалевіч (1997 год выпуску)
Андрэй Казакевіч (2002 год выпуску)
Эніра Браніцкая (2003 год выпуску)
Мікола Астрэйка (2003 год выпуску)
Іван Марозаў (2005 год выпуску)
Сяргей Кузьняцоў ( 2007 год выпуску)
Кацярына Малей (2006 год выпуску)
Кацярына Корзун (2007 год выпуску)
Алена Сідаровіч (2005 год выпуску)
Таццяна Чуліцкая (2002 год выпуску)
Антон Пруднікаў (2007 год выпуску)
Андрэй Ляховіч (1997 год выпуску)
Заявы. Звароты