16.10.2009
ЗАЯВА
Рабочай групы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
“Аб грамадзкім абмеркаваньні ацэнкі ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе беларускай АЭС”
9 кастрычніка ў горадзе Астравец
- На мерапрыемства не былі дапушчаныя прадстаўнікі шматлікіх няўрадавых арганізацыяў, што не дазволіла правесьці абмеркаваньне з улікам усіх бакоў гледжаньня на праблему пабудовы беларускай АЭС. Тым прадстаўнікам зацікаўленай грамадзкасьці, якія здолелі патрапіць у залю дзе праходзіў сход, ня далі слова. Арганізатары слуханьняў дапусьцілі да абмеркаваньня практычна выключна прыхільнікаў пабудовы беларускай АЭС, адначасова абмежаваўшы магчымасьці данясеньня альтэрнатыўнай кропкі гледжаньня на гэтую праблему.
- Асаблівую занепакоенасьць выклікае тое, што арганізатыры слуханьняў відавочна імкнуліся не дапусьціць на сход прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў зь Менску і іншых гарадоў краіны. Такім чынам, праблема пабудовы АЭС штучна была зьведзеная да лякальнага ўзроўню, у той час як насамрэч яна зьяўляецца агульнанацыянальным пытаньнем, якое непракоіць грамадзкасьць ва ўсёй краіне.
- Зьмест абмеркаваньня на гэтым
Зыходзячы з вышэйзгаданых абставінаў Рабочая група Асамблеі НДА прыходзіць да высновы, што абмеркаваньне, зладжанае 9 кастрычніка ў горадзе Астравец Гарадзенскай вобласьці ня можа быць прызнаным у якасьці грамадзкіх слуханьняў па ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе беларускай АЭС у тым сэнсе, які надаецца гэтаму мерапрыемству Орхускай канвэнцыяй.
Заявы. Звароты