Прапануем рэгіянальным актывістам дапамогу ў арганізацыі двухдзённага візыту ў любую НДА Беларусі для ўдзелу ў мерапрыемствах і абмену досьведам.

Вам спадабалася чужая цікавая ідэя? Зацікавіла мерапрыемства, якое праводзяць у суседнім горадзе, вобласьці або арганізацыі падобнага профілю? Вы натхніліся правесьці падобную імпрэзу ў сваёй мясцовасьці, але перад гэтым Вы хочаце атрымаць досьвед?

Мы можам дапамагчы ў арганізацыі такога візыту!

Заклікаем прадстаўнікоў арганізацыяў-сябраў Асамблеі НДА, а таксама арганізацыяў-партнэраў, зьвяртацца па дапамогу ў Выканаўчае бюро. Для гэтага неабходна напісаць ліст на электронны адрас: ngo@belngo.info з пазнакай у тэме “Стажыроўка”.

Калі ласка, укажыце ў лісьце:

— імя, прозьвішча, кантакты і арганізацыю, якую Вы прадстаўляеце

— арганізацыю і горад, які б Вы хацелі наведаць

— прыблізны час Вашага візыту

— а таксама назву імпрэзы або мэту візыту

Паглыбляйце досьвед, пашырайце гарызонты!