Сяброўства арганізацыяў ды ініцыятываў у Асамблеі НДА — прэстыжнае і карыснае. Права ўступіць у Асамблею маюць не асобныя людзі, а грамадзкія арганізацыі.

Калі жадаеце стаць сябрам парасонавай арганізацыі, запоўніце заяўку і дашліце на эл. адрас manager@belngo.info выпіску з пратаколу паседжаньня кіруючага органа Вашай арганізацыі або сябраў Вашай ініцыятывы (УЗОР), у якой пазначана, што рашэньне аб уступленьні ў Асамблею НДА было прынятае большасьцю галасоў па выніках абмеркаваньня гэтага пытаньня. У тэме ліста пазначце “Хачу стаць сябрам Асамблеі”.

Асамблея — адкрытая для супрацоўніцтва пляцоўка, з моцнымі рэгіянальнымі сувязямі. Кожны сябра Асамблеі можа знайсьці сабе адпаведных партнэраў і паплечнікаў.