Грамадзкая кампанія “За Свабоду!”

Кампанія “За Свабоду!” была пачатая грамадзянамі Беларусі, якія вераць, што Свабода ёьсьць падставовай каштоўнасьцю, безь якой немагчымае паўнавартаснае і здаровае жыцьцё кожнага чалавека, росквіт нашай Радзімы. Кампінія была паспрацаваная ды ініцыяваная ў межах Асамблеі НДА Беларусі.

Кампанія “За Свабоду!” пачала разгортвацца ўвосень 2005 году, як ініцыятыва без начальнікаў і падначаленых, якая працуе праз абмен ідэямі, досьведам і ведамі.

Пралогам гэтай кампаніі была кампанія па масавым вылучэньні грамадзянаў у склад участковых выбарчых камісіяў шляхам збору подпісаў. Важнай якасьцю гэтай кампаніі быў яе доўгатэрміновы характар — для сфармаванай супольнасьці прыхільнікаў Свабоды дзень выбараў прадказальна стаў толькі пачаткам барацьбы за сваю свабоду, якая і надалей адбывалася пад адзіным брэндам і пры лідэрстве адзінага кандыдата.

Лёзунгі і стратэгія

Асноўнымі лёзунгамі кампаніі былі “Я за Свабоду!”, “За свабоду!”, “2006 — год свабоды”, “Свабода” ды іншыя.

Колеры кампаніі: нацыянальныя беларускія колеры — белы і чырвоны.

Тэрыторыя ажыцьцяўленьня кампаніі: уся тэрыторыя Беларусі, аднак на першым этапе асаблівая ўвага надавалася Менску і 50 буйнейшым гарадам. Сама дзейнасць ажыцьцяўлялася сіламі грамадзкіх арганізацыяў-удзельніц Асамблеі з прыцягненьнем шырокага кола дэмакратычных актывістаў. Кампанія насіла адкрыты характар і была пабудаваная на прынцыпе аўтаномнасьці асобных складнікаў кампаніі. Пасьля дня выбараў дзейнасьць кампаніі выйшла на ўзровень самаарганізацыі, яна не кіравалася ініцыятарамі кампаніі, але адбывалася ў раней зададзеным накірунку. Вялікую ролю ініцыятары кампаніі надавалі прынцыпу самаарганізацыі, які і праявіўся яскрава, падчас сакавіцкіх падзеяў 2006 году.

Дыяграма кампаніі:

dyjahrama

У рэалізацыі кампаніі выкарыстоўваліся збольшагаа традыцыйныя сродкі какмунікацыі з грамадзтвам: інтэрнэт, улёткі, каляндарыкі, спэцвыпускі легальных незалежных газэтаў, налепкі, нашыўкі і значкі зь лягатыпам “Я за свабоду!” (ідэнтыфікатар прыхільнікаў свабоды), канцэрт забароненых рок-гуртоў у Менску і кампакт-дыск зь песьнямі свабоды, графіці.

Сымболіка і прадукцыя

01

02

03

Адметнасьць і вынікі кампаніі

Важнай адметнасьцю кампаніі зьяўляецца яе доўгатэрміновы характар — для сфармаванай супольнасьці прыхільнікаў свабоды дзень выбараў прадказальна стаў толькі пачаткам барацьбы за сваю свабоду, якая і надалей будзе адбывацца пад адзіным брэндам свабоды.

Эфэкт кампаніі

Кампанія здолела аб’яднаць людзей, у тым ліку, якія раней не ўдзельнічалі ў палітычных і грамадзкіх структурах (збольшага моладзь, але і іншыя ўзроставыя групы таксама), зьнешняя адзнака дапамагла выявіць у натоўпе аднадумцаў і надала людзям адчуваньне масавасьці і падтрымкі, тэматыка свабоды стала ідэялягічнай асновай дэмакратычнай альтэрнатывы, прыцягнула ўвагу да несправядлівага і несвабоднага характару выбараў, слоган “За свабоду!” набыў значную папулярнасьць і быў падхоплены палітычнымі сіламі.