Idea Generation Camp едзе ў тур: ПІНСК і БАРАНАВІЧЫ

7 сьнежня каманда Idea Generation Camp завітае ў Пінск, а 8 сьнежня – у Баранавічы.

14 сьнежня: Пошук рэсурсаў на рэалізацыю ідэі (БАБРУЙСК)

Ёсьць ідэі правесьці дваравы фэст, паставіць лавачку на дзіцячай пляцоўцы, надрукаваць зборнік сваіх вершаў, але няма рэсурсаў?

Чалавечыя рэсурсы ў некамэрцыйнай арганізацыі: прававое рэгуляваньне. Пытаньні і адказы, узоры дакумэнтаў

У бібліятэцы Асамблеі НДА новае паступленьне – выйшаў з друку дапаможнік “Чалавечыя рэсурсы ў некамэрцыйнай арганізацыі: прававое рэгуляваньне”. Аўтарка – Вольга Смалянка, юрыст, дырэктарка асьветніцкай установы “Цэнтар прававой трансфармацыі”.

7 сьнежня: Пошук рэсурсаў на рэалізацыю ідэі (ПІНСК)

Ёсьць ідэі правесьці дваравы фэст, паставіць лавачку на дзіцячай пляцоўцы, надрукаваць зборнік сваіх вершаў, але няма рэсурсаў?

Прэзэнтацыя CSO Meter і даклада пра свабоду асацыяцыяў у UPR. ФОТА

28 лістапада 2019 г. Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі (Lawtrend) прэзэнтавалі два дасьледчыя дакумэнты, скіраваныя на вывучэньне прававога становішча няўрадавых арганізацыяў у Беларусі. У прэзэнтацыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных справаў, Прастаўніцтва ЭЗ у Рэспубліцы Беларусь і арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці.

UPR: Свабода асацыяцыяў і прававыя ўмовы для арганізацый грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі

Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі (Lawtrend) у межах трэцяга цыклю Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) па Беларусі даслалі ў Савет  ААН па правах чалавека сумесную “Справаздачу па свабодзе  асацыяцыяў і прававыя ўмовы для арганізацый грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі“.

Прэзэнтацыя CSO Meter і даклада пра свабоду асацыяцыяў у UPR

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтар прававой трансфармацыі Lawtrend 28 лістапада ладзяць прэзэнтацыю двух дасьледчых дакумэнтаў, скіраваных на вывучэньне прававога становішча няўрадавых арганізацыяў у Беларусі.